У свеце ўжо даўно папулярны малы бізнэс для людзей з інваліднасцю. Асабліва карысна для такіх людзей праца ў кавярнях, якое не толькі месца дзе можна паесці, але і месца камунікацыяў. Не сакрэт, што ў нашым грамадстве да людзей з любымі асаблівасцямі ставяцца насцярожана і ў выніку яны становяцца выкінутымі з грамадства.
Некалькі год таму ў Беларусі ўжо пачалі адчыняцца інклюзіўныя кавярні дзе працуюць людзі з інваліднасцю. Але з-за рэпрэсіяў ініцыятар іх адкрыцця Аляксандар Аўдзеевіч выехаў за мяжу і праэкт закрыўся. Хаця быў вельмі карысным - ён даў працу і сацыялізацыю дзесяткам людзей. Цяпер справай зоймецца дзяржава, як паведамляе інфармацыйная агенцыя БелТА. Гэта насцярожвае, бо дзяржава - кепскі прадпрымальнік, але ў сённяшніх умовах і гэта таксама карысна. У прыватнасці, у Оршы цэнтар сацыяльнага абслугоўвання плануе адчыніць такую кавярню на прывакзальнай плошчы. Работаць яна будзе толькі палову дні: з 9 да 14 гадзін, калі ў гэтым раёне найбольшы паток людзей, дзякуючы рынку і гандлю ягадамі. А меню характэрнае для кафейняў: кава, гарбата, слодычы, безалкагольныя напоі.
"Добрая кавярня" адчыніцца ўжо ў панядзелак 26 чэрвеня. Раім і вам не прапусціць ды наведаць новую кавярню. Розныя кавярні ў горадзе адчыняюцца і зачыняюцца, але да гэтае пары ў Оршы яшчэ не было кавярні з настолькі важнай сацыяльнай функцыяй.