Першымі пра такія ўлёткі напісаў сайт Народных навінаў Віцебска. Улёткі распаўсюджваюцца ад імя ТАА "ЛайтРевенью", яны абяццаўць дадатковы заработак, або поўнае працаўладкаванне з заробкам ад 7 да 14 мільёнаў рублёў. Але ва ўлётках указаны платны нумар тэлефону. То бок, калі вы пазваніце па гэтым нумары з рахунку вашага стацыянарнага тэлефона будзе спісана пэўная сума.
Такія ўлёткі распаўсюджваюцца не толькі ў Віцебску, але былі знойдзены і ў Оршы. У прыватнасці, у інтэрнэце з'явіўся каментар ахвяры гэтых улётак пад нікам "Евгений" з Оршы, які гаворыць, што пазваніў па тэлефоне апублікаваным на ўлётках і называе суму якую выстаўляюць за званок - 51.000 за хвіліну размовы.