Аранжавы ўзровень - самы нізкі ўзровень небяспекі звязаны з умовамі надвор'я. І на гэты раз небяспека звязана з магчымым парывістым ветрам. Сіноптыкі спрагназавалі парывы ветра па 15-20 метраў за сякунду па поўначы краіны. Наколькі гэтае папярэджанне спраўдзіцца і наколькі яно будзе тычыцца Оршы ніхто дакладна не скажа - навука пра надвор'е дапускае памылкі. Тым не меньш, ратаўнікі рэкамендуюць прыбраць з вуліцы рэчы, якія можа панесці ветрам, схаваць аўтамабілі і не надта набліжацца да правадоў і старых будынкаў.
А ўвогуле дзень заўтра будзе ўмерана цёплы, як і бліжэйшы тыдзень.