У 15-м туры, перадапошнім у першым коле чэмпіянату Беларусі і Першай лізе, «Ворша» адправілася ў Жодзіна, дзе сустрэлася з камандай «Жодзіна-Паўднёвае». Сіня-белыя прапусцілі гол незадоўга да перапынку і саступалі 0:1. Але ў другім тайме эфектыўным стаў выхад нападніка Уладзіслава Фядосава фактычна сам-насам з брамнікам жодзінцаў. Улад не схібіў — 1:1.
У далейшым як аршанцы, так і жодзінцы маглі забіць, але зрабіць гэтага ўжо не ўдалося. Матч завяршыўся ўнічыю, і аршанцы ідуць толькі на 13-м радку табліцы.
Наступны матч наша каманда правядзе толькі ў пачатку жніўня — на гэты момант Першая ліга пайшла на «канікулы», якія будуць доўжыцца тры тыдні. За гэты момант склад аршанцаў можа змяніцца праз пераходы новых футбалістаў.