Гаворка ідзе пра буданак №5 на вуліцы Чарняхоўскага. Канкрэтна гэты будынак буў пабудаваны яшчэ да вайны і пасля вайны выкарыстоўваўся ў якасці дома-інтэрнату для дзяцей. У 21 стагоддзі ён застаўся практычна пустым. Тут вялі некаторыя факультатывы, быў цэнтар турызму, шмат памяшканняў здавалася ў арэнду, але выдаткі на ўтрыманне двухпавярховіка не апраўдвалі сябе.
У выніку ўлады вырашылі пусціць будынак пад знос. Тэндар будзе доўжыцца да пачатку жніўня, сам знос павінен адбыцца восенню. А пакуль не з'явіцца ідэі што рабіць з вызваленай тэрыторыяй, то там будзе проста газон.
Хаця будынак дастаткова стары, будаваўся ён у дастаткова утылітарным стылі, без асаблівых упрыгожанняў. Таму не толькі не ўяўляе каштоўнасці як помнік, але і ў прынцыпе не нясе ў сабе нечага каштоўнага. Хаця гэта справа густа і, магчыма, нехта выкажацца ў абарону былога інтэрнату.