Першая кавярня якая на тыдні адчынілася ў Оршы - маленькая кавярня на першым паверсе гандлёвага цэнтра "Цэнтрум" з мілай назвай Love&coffee. Гэта расейская франшыза, яна існуе з 2014 года і зараз ужо прысутнічае ў больш чым 60 рэгіёнах суседняй дзяржавы. У адрозненні ад большасці іншых франшызаў - у гэтай ёсць і свой слоган: "Love&coffee лучше когда они горячии".
Другая кавярні больш значная для Оршы. Гэта кавярня "Добрый кофе", якая адчынілася на прывакзальнай плошчы каля аддзялення міліцыі. Асаблівасць гэтай кавярні ў тым, што тут працуюць людзі з інваліднасцю. І такім чынам не толькі (а ўлічваючы, што кавярня працуе толькі некалькі гадзін у суткі, то не столькі зарабляюць) колькі сацыялізуюцца і могуць адчуць сябе карыснымі для грамадства.