Для пачатку раскажам пра месца дзе новая ўстанова адчынілася. Гэта былася крама "Электратавары" ў нізіне ад прашпекту Тэкстыльшчыкаў. Крама працавала тут дзесяцігоддзямі не мяняючы сферы дзейнасці, але прыйшоў яе канец і цяпер у тым жа памяшканні першы цалкам жаночы Фітнэс-клуб.
Канешне, для Оршы гэта не адзінае і не першае месца дзе можна займацца спортам і ў прыватнасці фітнэсам. Але ж усе астатнія не робяць жорсткага палавога падзелу сваіх кліентаў. Але ж гэта апраўдана - жанчынам прасцей займацца спортам калі на іх не глядзяць ацэньваючым позіркам. У свеце такія клубы адны з самых папулярных. Хаця наўрад ці мужчыну будуць выганяць калі ён таксама захоча займацца.