Сноптыкі і МНС абвесцілі максімальны чырвоны ўзровень небяспекі на нядзелю 6 жніўня. Гэта звязана з вялікай спёкай, якая адчуваецца ўжо сёння, а заўтра і ўвогуле пераўтворыцца ў нешта пеклападобнае. Нават у начы чакаецца тэмпература каля 26 градусаў. А днём па поўдні краіны можа дайсці да +37 градусаў. У нас на поўначы будзе прасцей - да 35 градусаў, але гэта слабае суцяшэнне.
Схавацца ад спёкі ў прахалодным лесе таксама не атрымаецца. З сёняшняга дня вяртаецца абмежаванне на наведванне лясоў. Гэта тычыцца лясоў Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў