18:00

+1

4 м/с

1000 гПа

21:00

+0

3 м/с

1001 гПа

00:00

-2

3 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

3 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

За грахі бацькоў

07.08.2023 21:33

925 праглядаў, 0 каментароў

Цяпер перад судом паўстаў непаўнагадовы нашчадак забойцы

Толькі суд гэта не крымінальны і не адміністратыўны. За тое, што нарабіў 71-гадовы забойца цяпер будзе ў прамым сэнсе расплочвацца яго нашчадак. Пошта выставіла фінансавыя прэтэнзіі да яго.

Нагадаем, што ў канцы жніўня мінулага года на Замосці адбылося жорсткае забойства. Рэцэдывіст зайшоў у аддзяленне пошты дзе ў гэты час знаходзілася загадчыца аддзялення, забіў яе і падпаліў само памяшканне, папярэдне забраўшы ўсе грошы, якія там знайшоў. Мужчына быў паранены пры затрыманні і ў тую ж ноч памёр у бальніцы.

Але, як высветлілася, забойца не быў бамжом і ў яго аказалася некаторая маёмасць ,якая павінна быць у спадчыну перададзеная яго родзічу Л. Толькі вось, родзіч пакуль непаўнагадавы і таму не атрымаў яшчэ спадчыну, а зыск ад імя пошты ўжо атрымаў. Пошта выставіла яму патрабаванне кампенсаваць за кошт спадчыны пад 70.000 рублёў за спалены будынак, спалены тавар, часткова патрачаныя скрадзеныя грошы і г.д.

На судзе правы нашчадка прадстаўляў работнік аддзела адукацыі, які прызнаў правамернасць такой кампенсацыі, але папрасіў зменьшыць сумум. Сапраўды, калі амаль палову жыцця забойца правёў у турме, то наўрад ці дом і яго ўчастак, якія павінны перайсці ў спадчыну, будуць дорага каштаваць. У выніку суд пастанавіў выплаціць пошце кампенсацыі і сабе судовых выдаткаў на агульную суму амаль у 32.000 рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За грахі бацькоў

Цяпер перад судом паўстаў непаўнагадовы нашчадак забойцы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение