Такое адбылося ўпершыню ў Віцебскай вобласці! Пра гэта паведамляе «Белмытсэрвіс».
Цягнік з тарфяной прадукцыяй УП «Віцебскаблгаз» паехаў у Кітайскую Народную Рэспубліку.
Гэта адбылося 28 жніўня ў рамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Груз — 1300 тон тарфяной прадукцыі. Яго адправілі поўнапамерным 62-кантэйнерным цягніком. Цягнік пераадолее больш за 8,5 тыс. км і пройдзе па тэрыторыі Беларусі, Расеі і Казахстана, праз памежны пераход «Альтынколь-Хоргас».
Канцавым пунктам на мапе стане станцыя Цындао, дзе чыгуначны састаў прымуць кітайскія партнёры з фірмы Shanghai izilite industrial Co. Ltd.
Паспяховая арганізацыя праектe — важны адпраўны пункт для эканомікі Віцебскага рэгіёну і прасоўвання беларускай экспартнай прадукцыі на рынак Кітаю. У перспектыве РУП «Белмытсэрвіс» плануе пашырэнне таварнай наменклатуры экспартнай беларускай прадукцыі і павелічэнне частаты адправак кантэйнерных цягнікоў.