У футбольную нядзелю цэлы дзень з перапынкамі ліў дождж. Па вялікім рахунку да моманта матчу ён практычна спыніўся, але поле прамокла што прыводзіла да падзенняў гульцоў.
Аршанцы выглядалі на галаву вышэй і акрамя чатырох залічаных галоў мяч яшчэ тройчы пабываў у браме мінчанаў, але забітыя гэтыя галы былі з афсайту і таму не залічаныя.
Не абыйшлося без жоўтых картак, а пад канец матчу суддзя выпісаў Славянам і чырвоную. Чырвоная картка не зменьшыла баявітасці мінчанаў, матч ледзьве не скончыўся бойкай паміж футбалістам.
На відэа: гол аршанцаў 1:0
На відэа: удар вышэй брамы ад аршанцаў
На відэа: выдатная атака аршанцаў
На відэа: выдатная атака Славяніна.
На відэа гол аршанцаў 3:0
На відэа: гол аршанцаў 4:0