Першымі радасць пакупнікам даставіць гандлёвы цэнтар "Цэнтрум". Справа ў тым, што ў гэтым годзе "Цэнтрум" святкуе сваё дзесяцігоддзе. У гонар гэтага з 22 па 24 верасня у цэнтры будзе шэраг мерапрыемстваў. Усе тры дні вас чакаюць розныя зніжкі і акцыі ад "насельнікаў" гандлёвага цэнтра, а таксама адкрыццё майстар-класы, выставы і нават забаўляльны квэст.
А ў суботу 23 верасня паралельна са святкаваннямі ў "Цэнтруме" на цэнтральнай плошчы (метраў 100 ад першай лакацыі) пройдзе традыцыйны восеньскі кірмаш дзе можна будзе набыць ураджай новага сезона. У прынцыпе, на плошчы гандаль будзе ісці амаль цэлы тыдзень у рамках традыцыйнага "Аршанскага каравая". Але ў суботу тут будзе прадавацца менавіта сельскагаспадарчая прадукцыя.