Федэарльная служба па ветэрэнарнаму і фітасанітарнаму кантролю суедняй краіны абвесціла, што будзе больш уважліва сачыць за прадукцыяй Аршанскага мясакансервавага камбінату. Прычына ў тым, што арганізацыя праверыла прадукцыю камбінату, якая была заяўленая як выраб з ялавічыны. Але сярод мяса дзнайшлі не ялавічыну, а свініну. То бок, ДНК свініны, якой у вырабе быць не павінна было.
Пакуль гэта нічым прынцыпова мясакамбінату не пагражае, акрамя больш пільных дадатковых праверак. Але, улічваючы, што апогнім часам беларускія надзорныя службы забаранялі на тэрыторыі Беларусі шмат прадуктаў, якія ішлі з Расеі, то ёсць пагроза, што Расея адкажа тым жа і мясакамбінат тады атрымаць бан расейскага рынку можна адным з першых. Пакуль гэта толькі гіпатэтычна.