21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Орша, Эканоміка

Чацьверты штраф!

09.10.2023 14:14

1040 праглядаў, 0 каментароў

Кіраўнікоў Аршанскага КХП ужо ў чацьверты раз аштрафавалі энэргетыкі

На мінулым тыдні мы пісалі, што ў Аршанскім раёне назіраецца дзіўнаватая актыўнасць супрацоўнікаў "Энэргазбыту". Калі па ўсёй вобласці ад пачатку года да канца жніўня было выпісана 22 штрафы ў дачынені да кіраўнікоў прадпрыемстваў, то па Аршанскім раёне - 17, амаль 80%. Гаворка ідзе пра штрафы за непадпарадкаванне законным патрабаванням пасадовай асобы. Ва ўсіх гэтых выпадках кіраўнікі прадпрыемстваў, прынамсі, па пастановах судоў, не давалі энэргетыкам абрэзаць частку электрачнасці, якая ідзе на прадпрыемствы.

Сёння стала вядома яшчэ пра адзін суд супраць аднаго з кіраўнікоў Аршанскага КХП. За такое ж парушэнне, кіраўніку элеватара суд выдаў 74 рублі штрафу. З пастановы суда, які прайшоў яшчэ 21 верасня, бачна, што энэргетыкі хацелі абрэзаць электрычнасць пастаўляемую на прадпрыемства на 25%. Але мясцовае кіраўніцтва не прадставіла адпаведных работнікаў для гэтага.

Сітуацыя дзіўная не толькі вялікай статыстыкай штрафаў па раёне. Але яшчэ і тым, што КХП, прынамсі, пяць гадоў таму лічылася дастаткова паспяховым прадпрыемствам у параўнанні з іншымі харчовымі вытворцамі раёна. І дзіўна, што такому прадпыремству вырашылі зменьшыць пастаўку электрычнасці. Няўжо, сапраўды запазычанасць? Па-другое, гэта ўжо чацьверты штраф па падобным парушэнні для кіраўніцтва КХП.

Калі мы маем справу не з "дагаварняком" для выканання плану па штрафах, то, атрымліваецца, на КХП фінансавая сітуацыя стала вельмі кепскай. Але нешта дакладна сцвярджаць ва ўмовах схаванай статыстыкі цяжка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чацьверты штраф!

Кіраўнікоў Аршанскага КХП ужо ў чацьверты раз аштрафавалі энэргетыкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение