Участковых інспектараў міліцыі павіншавалі ў Воршы, піша прэс-служба міліцыі.
Дзейных супрацоўнікаў і ветэранаў службы павіншаваў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкаму палкоўнік міліцыі Сяргей Барвянкоў.
Ён сказаў: «Паважаныя калегі, дарагія ветэраны! Ад сябе асабіста і ад асобы кіравання віншую вас з прафесійным юбілеем. Ваша самаахвярная служба, высокі ўзровень адказнасці і лепшыя маральныя якасці заслугоўваюць высокіх узнагарод. Дзякую вам за вернасць Прысязе і пакліканню. Здароўя, дабра і міру вам і вашым блізкім!»
Да віншаванняў далучыліся творчыя калектывы гарадскога цэнтра культуры «Перамога».
Адзін з былых калег узнагароджаных інспектараў — Ігар Туранскі — зараз за кратамі, яго пераследуюць за «няправільныя» падпіскі ў Інстаграм. Былога ўчастковага, а цяпер чыгуначніка, арыштавалі на 15 сутак.