Упершыню пасля 2006 года ўлады не перашкаджалі адзначэнню гадавіны Бітвы пад Оршай. І хаця не было адмысловых запрашэнняў, Крапівенскае поле ў гэты дзень наведала даволі шмат людзей. З раніцы ў Гацькаўшчыну пачалі прыязжаць госці з розных гарадоў краіны. Ацаніць дакладную колькасць людзей наведаўшых у гэты дзень святочныя мерапрыемствы на Аршаншчыне немагчыма, бо поле каля Гацькаўшчыны было адным з пунктаў збору ўдзельнікаў. Другое месца было заканспіравана - менавіта там адбыўся традыцыйны начны бардаўскі фестываль. Мерапрыемствы ў самой Оршы, якія раней планаваў аргкамітэт, былі адменены ў сувязі з забаронай райвыканкаму.
На фота: на Крапівенскае поле падыходзяць розныя групы ўдзельнікаў
На відэа: "А ў нядзельку..." народная песня.
На відэа: Зміцер Вайцюшкевіч "Сцяг"
На відэа: Пан Скіргайла наігрыш.