Гаворка ідзе пра 31-гадовага Аляксея Арлова. Яго імя з'явілася ва ўчорашнім абноўленым спісе людзей, якіх улады прызналі "экстрэмістамі". Пра Аляксея мала што вядома, магчыма, што ён апошнім часам не жыў у Оршы. Тым больш, што пасля арыўту ён апынуўся не ў Віцебскім СІЗА, а ў мінскай Валадарцы.
Вядома, што Аляксея ў траўні затрымлівалі па адміністратыўным артыкуле (магчыма ўдзел у акцыях), а 15 траўня мінулага года яго арыштавалі за тое, што адправіў данат на нейкую ініцыятыву, якая была прызанан "экстрэмісцкай". Прынамсі, так гучыць абвінавачанне.
Раней яго ўжо прызналі палітвязнем.