15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

Орша, Палітыка

Толькі па адной групе

07.01.2024 19:47

981 прагляд, 0 каментароў

Выбары на самых першых этапах, відавочна, безальтэрнатыўныя

Абвешчаныя выбары (парламенцкія і мясцовыя ў адзін дзень) не дадавалі ілюзіяў дэмакратычнасці. Ва ўмовах мацнейшых рэпрэсіяў і закрыцця ўсіх апазіцыйных партыяў ніхто не чакаў, што ў Саветы ці парламент пройдзе нехта з альтэрнатыўным меркаваннем. І хаця ўлады будуць імкнуцца стварыць бачнасць альтэрнатыўнасці выбараў, пакуль гэта атрымліваецца кепска.

Ужо распачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў і па дзвюх аршанскіх парламенцкіх выбарчых акругах (№ 25 і № 26) свае групы па зборы подпісаў зарэгістравалі па аднаму кандыдату. Па гарадской акрузе ў парламент вылучаецца дырэктар Ільнокамбінату Аляксандар Міхно. А па раённай акрузе старшыня Балбасаўскага пасялковага Савету Глеб Гулянкоў.

Канешне, яны не будуць адзіны кандыдатамі ў бюлетэнях — ім дададуць вылучэнцаў ад партыяў і, хутчэй за ўсё, у бюлетэняз будзе па 5 кандыдатаў. Але ж звычайна, тыя кандыдаты, якія рэальна хочуць, каб за іх прагаласавалі карыстаюцца магчымасцю збора подпісаў, каб пра іх хоць трохі ведалі людзі. Партыйныя вылучэнцы — чыста фармальныя, для стварэння бачнасці выбару.

Хаця адназначна сцвярджаць, што менавіта два названых кандыдаты стануць дэпутатамі пакуль рана. Усё ж такі, ўладам неабходна паказаць яшчэ і актыўную працу партыяў. Тым не менш, тое, што толькі па адным кандыдаце збіраюць подпісы — вельмі паказальна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Толькі па адной групе

Выбары на самых першых этапах, відавочна, безальтэрнатыўныя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение