Гаворка ідзе пра 66-гадовага Рыгора Кастусёва, які амаль ўсё жыццё прапрацаваў і, адпаведна, пражыў у суседнім Шклоўскім раёне. Там ён шмат гадоў узначальваў мясцовую камунальную гаспадру і, нават, на пасадзе перажыў двое Дажынак. Традыцыйна пад час і пасля рэспубліканскіх Дажынак чыноўнікаў такога ўзроўню, як мінімум, здымалі з пасадаў. І пры гэтым, у час свайго чынавенства ён быў актыўным сябрам Партыі БНФ і ўзначальваў мясцовую партыйную структуру.
У 2010 годзе пасля выбараў Рыгора Андрэевіча арыштоўвалі, але тады ён змог пазбегнуць палітычнай крымінальнай справы. З 2017 года Кастусёў узначальвае Партыю БНФ.
Але сёння - на праваслаўнае Раство - спаўняецца роўна 1000 дзён як Рыгор Кастусёў знаходзіцца за кратамі. Арыштаваны ён быў у красавіку 2021 года і асуджаны па абсурдным абвінавачанні ў спробе вайсковага пераварату.