21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Эканоміка

Замахнуліся на Расею

14.01.2024 15:31

916 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі ільнокамбінат мае шырокія планы на суседнюю дзяржаву.

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Аршанскі льнокамбінат» Алег Буянаў распавёў у інтэрв’ю віцебскай газеце «Віцьбічы» пра пашырэнне ўласнай гандлёвай сеткі заводу. Плануецца, што сёлета льнокамбінат адкрые 10 крамаў у расейскіх гарадах-мільённіках.

«Адным з першачарговых крокаў будзе развіццё ўласнай сеткі гандлю ўраздроб. 22 снежня мы адкрылі сваю першую краму ў Екацярынбургу.

Цягам наступных двух гадоў павінны адкрыць яшчэ дзесяць крамаў у гарадах-мільённіках Расейскай Федэрацыі», — сказаў гендырэктар Аршанскага льнокамбінату, адказваючы на пытанне аб прасоўванні прадукцыі прадпрыемства на расейскі рынак.

Другі важны кірунак, з ягоных словаў, — інтэрнэт-гандаль. Перад спецыялістамі прадпрыемства стаіць задача прасоўвання брэнду беларускага лёну. Буянаў паведаміў таксама пра планаваны рэбрэндынг гандлёвага знаку «Беларускі лён» і абяцаў удыхнуць у яго «новае жыццё».

Алег Буянаў зазначыў, што на сёння галоўныя канкурэнты Аршанскага льнокамбінату на сусветным рынку тэкстылю — кітайскія вытворцы, якія за год перапрацоўваюць 100 тыс. тонаў льнянога валакна. У Воршы — усяго 17 тыс. тонаў.

Каб дагнаць кітайцаў, Аршанскі льнокамбінат бярэ, паводле гендырэктара, «курс на аўтаматызацыю і рабатызацыю вытворчасці».

«Ручную працу заменяць разумныя машыны і рабатызаваныя лініі. Мы ўжо пачалі рэалізацыю праекту па ўсталяванні аўтаматычных лініяў для пашыву ручнікоў і пасцельнай бялізны, гэтыя лініі змогуць замяніць ручную працу швачак», — сцвярджае Алег Буянаў.

Акрэсліваючы планы на будучыню падчас выступу на паседжанні экспертна-кансультатыўнай рады ў Віцебску, Буянаў казаў, што прадпрыемства павінна выйсці на экспарт у 35 краінаў свету і атрымаць выручку на суму 65 млн долараў.

Аршанскі льнокамбінат, у склад якога ўваходзяць шэсць фабрык, вырабляе тканіну, абрусы, сурвэткі і г. д. У Беларусі на сёння працуе 31 фірмовая крама льнокамбінату.

Заводы Беларусі, у прыватнасці ў Воршы, пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, з-за заходніх санкцый пазбавіліся шматлікіх замоваў у Еўропе і на іншых кантынентах. Аднак істотна вырасла колькасць разнастайных заказаў з Расеі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Замахнуліся на Расею

Аршанскі ільнокамбінат мае шырокія планы на суседнюю дзяржаву.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение