Скончыўся этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты на бліжэйшыя выбары. Падобна, што гэта самыя безальтэрнатыўныя выбары. Так, у парламент па гарадской акрузе вылучаецца усяго толькі два кандыдаты. Гэта дырэктар фабрыкі №2 Ільнокамбінату, які збіраў подпісы за сваё вылучэнне - Міхно Аляксандар. Другі намеснік дырэктара "Лягмашу" Аляксанар Кароткін, які вылучаны партыяй "Белая Русь". Пры такім спісе відавочна, што дэпутатам стане Міхно. Па-першае, збор подпісаў хоць неяк робіць кандыдата вядомым. Па-другое, так бывала і раней калі ўлада вылучала двух кандыдатаў адзін з якіх дырэктар чаго-небудзь, а другі намеснік. У такіх выпадках дэпутатам раілі дырэктара.
Трошкі лепш сітуацыя па раённай акрузе. Тут тры кандыдаты. Кіраўнік Балбасаўскага выканкаму Глеб Гуленкоў - зборам подпісаў. Намеснік дырэктара СШ №20 Дзмітрый Зайцаў ад "Белай Русі" і загадчыца крамы Алеся Падрэз ад ЛДПБ. Тут таксама відавочна хто стане дэпутатам.