Турнір у Маскоўскай вобласці сабраў спецыялістаў па мотакросе з розных гарадоў рэгіёна, а таксама на яго прыехалі прадстаўнікі Пензы, Яраслаўля, Волагды, горада Крапоткіна Краснадарскага краю. Спартоўцы з беларускай Оршы былі адзінымі замежнымі гасцямі сярод моцных расейскіх гоншчыкаў. Мотакрос праходзіў на базе "Красные крылья". На турніры былі прадстаўлены класы 65 см3, 85 см3, OPEN-1, OPEN-2, "Піт-байк", "ATV", "Матацыклы з каляскай", "Хобі".
Аршанец Арцём Сазанавец - досыць вопытны ўдзельнік мотакросу, ён не раз трапляў у прызёры прэстыжных спаборніцтваў. У адкрытым перынстве Серпухаўскага раёна Сазанавец выступіў у класе 65 см3, які бліскуча выйграў. Услед за ім фінішавалі прадстаўнікі базы, на якой паводзіліся гонкі - Аляксандр Шароў і Даніла Куцелеў.