Камітэт дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці выявіў парушэнні ў некаторах крамах рэгіёну. Напрыклад, у краме "Прадукты" ўнітарна-гандлёвага прадпрыемства "Руба" ААТ "Даламіт" увогуле не прадаваліся свежая капуста, агуркі і памідоры, а малочныя прадукты выкладваліся на вітрыну адразу на дно, без спецыяльных падставак. Пэўныя тавары захоўваліся на складзе не на паліцах, а наўпрост на падлозе.
Не сышлі ад адказнасці і тры крамы ў Оршы. Ва ўсіх трох правераных крамах філіяла "Орша" ЗАТ "Доброном" ніхто не сачыў за санітарнымі нормамі і правіламі пры захоўванні і рэалізацыі тавараў. Рэалізоўваліся прадукты з пройдзеным тэрмінам прыдатнасці, здараліся збоі ў гандлі таварамі, якія прадугледжваліся пералікам асартыменту. Усяго па вобласці 15 чалавек прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, 13 да дысцыплінарнай.