18:00

+13

4 м/с

995 гПа

21:00

+10

3 м/с

995 гПа

00:00

+6

2 м/с

996 гПа

03:00

+5

1 м/с

996 гПа

06:00

+5

1 м/с

996 гПа

Орша, Эканоміка

Яшчэ адна датацыя

26.01.2024 11:49

696 праглядаў, 0 каментароў

Дзяржава за кошт бюджэту кампенсуе крэдыт Ільнокамбіната

Як дзяржава ні стараецца, Аршанскі ільнокамбінат усё яшчэ ў кепскім фінансавым стане. 23 студзеня урад прыняў пастанову пра чарговую падпорку для прадпрыемства. Гаворыцца пра дзве дапамогі. Першая - кампенсацыя "Беларусбанку". Банк выдаў Ільнокамбінату крэдыт на будаўніцтва службовага жылля, але, бачна, не разлічыўся. У выніку ў пройгрышы аказаўся банк, якому грошы цяпер пойдуць з бюджэта. Другая дапамога - кампенсацыя працэнтаў па іншым крэдыце. Крэдыт быў узяты на мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, што ў звычайнай сітуацыі павінна прынесці дадатковы даход - для гэтага крэдыты і бяруцца. Але, бачна, нешта пайшло не так, калі прадпрыемства пашырыўшы вытворчасць не змагло заплаціць працэнты па крэдыту.

Увогуле Ільнокамбінат хранічна датацыйнае прадпрыемства. Па стане на 2022 год ён "з'еў" 200 мільёнаў даляраў бюджэтных сродкаў за папярэднія 10 гадоў. І пры гэтым меў яшчэ шэраг ільготаў, у прыватнасці па кошце на электрычнасць. У сітуацыі не было б нічога кепскага, калі б Ільнокамбінат быў выключэннем. Але ж шмат дзяржаўных прадпрыемстваў рэгулярна атрымлівае датацыі, кампенсацыі крэдытаў, іншыя ільготы ад дзяржавы. Каб пакрываць гэтыя выдаткі дзяржава сама вымушана бораць крэдыты, або прымушаць прадпрыемствы браць знешнія крэдыты. У выніку па стане на сярэдзіну мінулага года агульная (і дзяржава і дзяржаўныя прадпрыемствы ды банкі) знешняя запазычанасць Беларусі скала амаль 37 мільярдаў даляраў. І гэта пры тым, што бюджэт краіны ўсяго 12 мільярдаў даляраў. А па так званым "Еўрабондам" дзяржава ўвогуле тэхнічны банкрот.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адна датацыя

Дзяржава за кошт бюджэту кампенсуе крэдыт Ільнокамбіната

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение