09:00

-0

6 м/с

999 гПа

12:00

+2

6 м/с

998 гПа

15:00

+3

6 м/с

996 гПа

18:00

+2

7 м/с

993 гПа

21:00

+1

9 м/с

987 гПа

Орша, Здарэнні

«Сям’ю правяралі тры разы»

15.02.2024 14:50

855 праглядаў, 0 каментароў

Генеральная пракуратура выступіла з заявай пра забойства дзяцей у Воршы.

Начальнік Упраўлення генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Валерый Талкачоў у афіцыйным звароце ад імя ведамства з нагоды масавага забойства дзяцей у Воршы адзначыў, што сям’ю правяралі на шанаванне сацыяльных нормаў шэсць разоў. Апошняя праверка прыйшла да высновы, што дзеці не атрымліваюць самага неабходнага. У іх нават не было дастаткова ежы.

Праверка прайшла ў студзені, і дзяцей афіцыйна прызналі «малалетнімі асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы». Бацькі не задавальнялі базавыя патрэбы дзяцей, не слухаліся рэкамэндацый медыцынскіх работнікаў. Таты гэтых дзяцей вялі «амаральны лад жыцця» і з дзецьмі не пражывалі, аднаго з іх, як паведамлялася раней, адпраўлялі ў ЛПП.

Крымінальную справу завялі па пунктах 1 і 2 часткі 2 артыкулу 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На месца прыбывала група следчых. Высьветлена, што шасцёра дзяцей у сям'і былі ад розных бацькоў, імі толкам не апекаваліся. Маці была ў дэкрэце. Пракурор абяцае належную «прававую ацэнку сітуацыі».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Сям’ю правяралі тры разы»

Генеральная пракуратура выступіла з заявай пра забойства дзяцей у Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение