Кіраўнік прадстаўніцтва "Россотрудничества" Віктар Малашэнка сустрэўся з працоўным калектывам і навучэнцамі аршанскай школы №8. Ён павіншаваў школу з 60-годдзем. Акрамя таго, Малашэнка падараваў школе болей за 260 кніг па гісторыі, культуры і методыцы выкладання.
"Россотрудничество" - расейскае федэральнае агенства па справах Садружнасці Незалежных дзяржаў, суайчыннікаў, што жывуць за мяжой, міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве. Кампанія аказвае садзеянне расейцам у тым ліку і ў непрызнаных уладай Беларусі і абсалютнай большасцю краін свету Абхазіі і Паўднёвай Асетыі.
Дзейнасць агенства актыўна асвятляецца на непрыхавана імперскіх сайтах кшталту "Румола" ("Русь молодая"), якія часта змяшчаюць у сябе і адкрыта беларусафобскія матэрыялы, дзе наша краіна называецца "гістарычнай недарэчнасцю", а нашыя гарады, у тым ліку і Орша - тэрыторыяй Расеі. Таму застаецца толькі здагадвацца, якія псеўдагістарычныя паведамленні могуць змяшчацца ў кнігах, падораных беларускай школе.