06:00

-1

6 м/с

1000 гПа

09:00

-1

6 м/с

1000 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

7 м/с

999 гПа

18:00

-0

6 м/с

998 гПа

Орша, Спорт

Ці ісці ў першую лігу?

13.09.2014 10:10

2651 прагляд, 1 каментар

Прапануем новае апытанне

12 верасня а 15-30 на нашым сайце змянілася апытанне. У папярэднім апытанні, якое тычылася архітэктурных помнікаў ва ўласнасці праваслаўнай царквы прыняло ўдзел трохі больш за 90 карыстальнікаў інтэрнэта. Большасць прагаласаваўшых аддалі свае галасы на карысць рэпрэсіўных мераў у дачыненні царквы. Больш за ўсё - 29 галасоў - набраў варыянт адказу "забраць усе не адрэстаўраваныя помнікі". Другі варыянт "не даваць новых будынкаў да канца рэстаўрацыі" набраў 21 голас і "аштрафаваць царкву" - 15 галасоў. Амаль удвая меньш - 10 галасоў - набрала прапанова "правесці раённы суботнік...". Астатнія больш пазітыўныя варыянты адказаў не набралі і 10 галасоў.

Цяпер мы прапаноўваем нашым чытачам выказацца па новым пытанні: "Ці ісці ФК Орша ў 1-ую лігу?".

У нашай футбольнай каманды ў другой лізе чэмпіянату краіны амаль няма канкурэнтаў. Ад пачатку сезону аршанцы не пацярпелі аніводнай паразы. Цяпер у другім коле чэмпіянату засталося толькі два матчы з супернікамі. З рагачоўскім "Дняпром" "Орша" ўжо гуляла ўнічыю і новы матч аніяк не паўплывае на раскладку турнірнай табліцы. А каманду са Жлобіна аршанцы ўжо перамагалі і, спадзяемся, перамогуць зноў. Пасля будуць матчы з 4 камандамі групы "Б", у параўнанні з якімі наша выглядае пакуль мацней. Такім чынам, выхад ФК "Орша" ў першую лігу цалкам магчымы. Калі не здарыцца нейкіх нечаканасцяў і будзе ўсё нармальна з фінансаваннем.

Але існуюць і пэўныя нюансы. Удзел каманды ў першай лізе каштуе трохі даражэй, чым у другой. І вось тут узнікаюць пытанні - каманда так і не знайшла сабе паўнавартасных спонсараў і да гэтае пары фінансуецца выключна з бюджэту раёна, адпаведна, на ўдзел у перашай лізе грошы пойдуць менавіта з гэтага бюджэту. Таму прапануем нашым чытачам выказацца, а ці варта аршанцам ісці ў лігу за кошт Аршанскага раёну?

З аднаго боку, наяўнасць добрай футбольнай каманды у горадзе (тым больш вельмі папулярнай, як наша) добра ўплывае на імідж горада, з іншага, а ці гатовы аршанцы заплаціць за свой імідж? А, можа быць, каб з'эканоміць увогуле варта сыйсці з чэмпіянату краіны і пайсці ў больш танны абластны?

Калі ж вашага варыянту адказу ў прапануемых намі няма, то пакідайце свае адказы ў каментарах да гэтага артыкулу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці ісці ў першую лігу?

Прапануем новае апытанне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение