Здарэнне адбылося 9 сакавіка. 14-гадовы школьнік узброены кухонным нажом каля 21-00 зайшоў у краму і напаў на прадаўшчыцу. Калі прадаўшчыца змагла адбіцца ад рабаўніка, то хлопец забраў з касы ўсе грошы, праўда, іх было не шмат - каля 450 рублёў.
Хаця міліцыя не паведамляла якая крама стала аб'ектам нападу, мы высветлілі, што гаворка ідзе пра прывакзальную плошчу і ОРСаўскую краму, якую ў народзе па старому называюць "Чыгуначнік". Пасля рабаўніцтва школьнік паспрабаваў збег, але дабег толькі да пешаходнага маста праз чыгунку. Побач з пешаходным мастом яго і затрымалі.