Гэта трэцяе стратнае прадпрыемства, якое далучылі да Ільнокамбінату за апошнія тры гады. Спачатку да яго дадалі збанкрутаваную "Фабрыку мастацкіх вырабаў", у гэтым годзе стратную баранавіцкую баваўняную фабрыку, а 21 сакавіка Савет Міністраў перадае значную частку акцыяў і, адпаведна, кіраванне віцебскай фабрыкі "Сцяг Індустрыялізацыі".
На гэтым прадпрыемстве працуе меньш за 500 чалавек. Па стане на 2016 год прадпрыемства спрацавала са стратамі каля 180.000 даляраў. Сам ільнокамбінат таксама не ў лепшым стане. Ён моцна закрэдытаваны і ў гэтым годзе ўжо атрымаў дзяржаўныя датацыі на кампенсацыю гэтых крэдытаў, то бок, само прадпрыемства справіцца з імі не можа.