Паводле правілаў, продаж квіткоў (кошт: 8 тысяч для дарослых) павінен стартаваць за гадзіну да стартавага свістка. Але на гэтым матчы квіткі пачалі прадаваць за 30 хвілін да пачатку. Акрамя таго, на стадыёне не прагучаў дзяржаўны гімн. Самым галоўным мінусам вечару стала зламанае табло. Табло, дзе паказваецца лік гульні, засмуціла чорным экранам. Падчас гульні былі некаторыя спробы яго "ажывіць", але яны недалі плёну. Што ж, да наступлення фінальнага этапу ў работнікаў нашай арэны ёсць магчымасць і час выправіць памылкі.
Яшчэ адно пытанне з'явілася да міліцыі. Адзін з карэспандэнтаў нашага сайту прысутнічаў на матчы на суседняй з фанацкім сектарам трыбуне і бачыў незадаволенасць актыўных прыхільнікаў клуба дзеяннямі міліцыі. Некаторыя з іх былі нават выведзеныя са стадыёна падчас матчу. Больш за тое - на матчы была анамальна малая колькасць фанатаў "Оршы". Тым не менш, адзін з прысутных афіцэраў міліцыі пасля гульні на ўмовах строгай ананімнасці заявіў, што супрацоўнікі дзейнічалі ў рамках правілаў, а малая колькасць фанатаў з дзеяннямі міліцыі не звязана.