Напярэдадні наш сайт апублікаваў інфармацыю аб тым, што ў Беларусі правядуць конкурс сярод «маладых патрыётаў» з узнагародамі, у тым ліку ад расейскіх арганізацый. Спяшаемся апавясціць нашых чытачоў: сёння раніцай сарока на хвасце прынесла нам інфармацыю, што гэта няпраўда. Orsha.eu зрабіла гэтую навіну як першакрасавіцкі жарт!
Ніхто ніякага гранту не аб’яўляў, ніхто не будзе праводзіць ніякіх так званых «патрыятычных» акцый, і ніхто ніякіх прызоў не рыхтуе.
З 1 красавіка, паважаныя чытачы!
І не забывайце, апрача першакрасавіцкага жарту, наш сайт заўсёды імкнецца аб'ектыўна і хутка падаваць інфармацыю сваёй аўдыторыі. Праўдзівасць і праверка інфармацыі заўсёды займаюць важнае месца ў нашай рэдакцыйнай працы. Калі ласка, падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі, у тым ліку на наш ютуб-канал, які разьвіваецца! Вашы падабайкі, падпіскі і парады нашых відэаролікаў і навін вашым сябрам вельмі стымулююць нас на далейшую працу.