У нашым рэгіёне, як і амаль па ўсёй краіне, адбыўся рэзкі перапад надвор'я. Ад анамальных амаль +23 да мінусавой усяго за адны суткі. А сёння ноччу па Аршаншчыне нават быў заўважаны мокры снег. Такое надвор'е прадоўжыцца яшчэ пару дзён. На сёння - чацьвер 4 красавіка - сіноптыкі пагражаюць нам тэмпературай каля 0 градусаў і магчымы снег раніцай. Днём тэмпература не падымецца вышэй за 3 градусы.Раніцай у пятніцу тэмпература таксама будзе халодная - таксама каля 0. Але днём сітуацыя павінна змяніцца. Можа дайсці нават да +9. Так мы перажывем нечаканыя халады.
Далей тэмпература будзе падвышацца, але ўжо не так рэзка - у суботу максімум да +10, у нядзелю максімум да +12,А новы тыдзень будзе ўжо дастаткова камфортны для красавіка +15.