12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Орша, Культура

«Фурманкі накрывалі льном»

11.04.2024 09:32

949 праглядаў, 0 каментароў

Успаміны Эпштэйна. Частка 9-я.

У наступнай частцы ўспамінаў Аўраам Эпштэйн узгадвае дзяцей свайго дзеда Мойшы з іншай жонкай — Леяй.

Рубэн быў жанаты з Шэнай. Быў жаўнерам расейскай царскай арміі, служыў у Кранштадце ў Першым Кранштадскім пехотным батальёне, пятай роце. Іграў у аркестры. Меў кушнерскую майстэрню разам з братамі Якубам, Іцкам і Лозэрам. Рубэн клапаціўся пра Лозэра, калі той быў маленькім хлопчыкам, ён быў самым малодшым дзіцем. Рубэн быў добрым чалавекам. У Рубэна і Шэны было трое дзяцей: сын Макс, інжынер, жанаты з Хільдай, настаўніцай, і дзве дачкі: Леа (Лілі) у шлюбе з Эмануэлем Конам і Марта ў шлюбе з Луісам Бернштэйнам. У Макса і Хільды былі двое дзяцей, Рут і Пол. Рут стала бібліятэкаркай і зараз працуе ў Бібліятэцы архітэктараў у Лондане. Пол вывучаў фізіялогію і ажаніўся з Грэйс. У Пола і Грэйс тры дачкі — Наомі, Серэна і Аліса.

Якаў (Янкеў) жанаты з Чашэ. 19 снежня 1961 году ў мяне была доўгая размова з Чашэ, калі яна распавяла мне пра маці Якава Лею, якая была вельмі набожнай (рэлігійнай). У адзін год, калі яна прыбірала дом перад Песахам, яна прастудзілася і памерла. Гэта як пятніца. Ішоў снег. Чашэ павінна была клапаціцца пра маленькіх дзяцей: Луі (2,5 года), Мішэль (4 гады), Залман (мой бацька, якому тады было 6 гадоў) і Рубэн (8 гадоў). Брат Леі таксама быў вельмі набожным чалавекам.

Майсей быў прыгожым габрэем з доўгай барадой і пэйсамі (юдэйскімі кучарамі). Мне расказвалі, што аднойчы майму дзеду расейскі афіцэр падарыў срэбраную манету, відаць, за яго выдатную знешнасць.

Бацька Чашэ Ёсіф быў стрыечным братам майго дзеда Майсея. Майсей і Ёсіф былі партнёрамі і мелі бізнес, вадзілі фурманкі з Воршы ў Магілёў, Віцебск і Горкі. У іх былі свае хаты і сваё быдла. Абэ, дзед Чашэ, пакінуў ім хату, калі памёр. Яны былі беднымі, грошай не хапала, але ў іх заўсёды было што паесці, і яны задавальняліся, калі ў іх было што-небудзь на Шабат. Мелі 10 коней і брычкі. У дзённіку, які мой бацька вёў як уцякач у Швецыі, ён успамінае са свайго дзяцінства ў Расейскай імперыі, як ездзіў на кані да Дняпра, каб напаіць яго.

Фурманкі накрывалі ільном. Людзі былі задаволеныя ў былыя часы. Усе былі бедныя, але ніхто не зайздросціў суседу. Людзі гатавалі, пяклі і былі задаволеныя. Улетку прадукты захоўвалі ў склепах пад зямлёй. Чашэ навучылася шыць і зарабляла два рублі на тыдзень. Дом Майсея меў чатыры пакоі, адзін з пакояў быў вялікі з вялікай печчу пасярэдзіне з ложкамі вакол і наверсе печы («лежанкес», ляжанкі). Хата бацькі Чашэ мела шэсць пакояў. У Чашэ былі 5 братоў і сясцёр: Мішэль, Брайнэ, Майсей, Ёсіф і Осэр.

Брат Чашэ Мішэль жыў у Пецярбургу. У яго было пяцёра дзяцей: двое сыноў і тры дачкі, якія засталіся ў Расеі. Таксама Чашэ расказала мне пра ліхія часы ў Расеі і пра сям’ю. Яе бацьку звалі Ёсіф (Ёшэ, рэбэ Ейсэф), а бацьку — Абэ (не Аўраам!). У яго быў брат, які быў бацькам майго дзеда Майсея Эпштэйна. Маці Чашэ была Башэ, у дзявоцтве Парэцкая.

Успаміны Эпштэйна:

1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»

2 частка. Пачынаўся Шабат

3 частка. Пэйсы і штрэймэль не насілі

4 частка. Дзівакі Воршы

5 частка. Якія былі імёны

6 частка. Пансіянат аршанцаў у Капенгагене

7 частка. «З хрысціянамі былі добрыя адносіны»

8 частка. Энергічны Марвін

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Фурманкі накрывалі льном»

Успаміны Эпштэйна. Частка 9-я.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение