Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя паведаміла, што перакрые частку вуліцы ў сувязі з правядзеннем спартовых змаганняў. У Воршы на выходных чакаецца правядзенне першага этапу першынства Рэспублікі Беларусь па матацыклетным кросе, прысвечаным памяці Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава.
З гэтай прычыны 13 і 14 красавіка з 8.00 да 17.00 гадзін ДАІ закрые для руху транспарту ўчастак вуліцы Францыска Скарыны ад скрыжавання з вуліцай Юрыя Бабкова да скрыжавання з вуліцай Івана Сяржантава.
ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю і загадзя прадумаць маршрут руху для аб’езду месца правядзення мерапрыемства.