На днях ЗША і Канада прынялі новыя санкцыі датычныя Беларусі. Сярод спісу прадпрыемстваў і людзей супраць якіх яны ўведзеныя ёсць і тыя, якія тычацца нашага рэгіёна. Так, пад амераканскія санкцыі патрапіла бараньскае прадпрыемства "Тэхніка сувязі". Амераканскія санкцыі найбольш праблематычныя, бо акрамя прамых забаронаў яны прадугледжваюць і так званыя другасныя. То бок, калі нехта акрамя амераканскіх кампаніяў захоча папрацаваць з "Тэхнікай сувязі", то амераканскія фірмы перастаюць працаваць і з імі.
Канадцы ж прынялі персанальныя санкцыі. Сярод двух дзесяткаў чалавек, у спіс патрапіў Сяргей Карчэўскі - начальнік рэжымнай часткі шклоўскай калоніі.