Арыгінальны аўкцыён абвешчаны ў Оршы заўважыў тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!". На продаж выстаўлена парашутная вышка, якая знаходзіцца за Лядовым палацам. Гэтая вышка - трэнажор для навучання парашутнаму спорту. Тыя хто плануе зрабіць свой першы паўнавартасны скачок спачатку навучаецца на ёй. Але гэта не значыць, што цяпер парашутны спорт у Оршы стане камерцыйным. Бо па ўмовах аўкцыёна новы ўладальнік абавязаны разабраць вышку на працягу 1,5 года.
Стартавы кошт вышкі - 2.760 рублёў. Сумніўна, што нехта захоча набыць лот за такі кошт, але гэта значыць, што наступны раз вышку будуць прадаваць па больш нізкім кошце.