Сёння - 17 красавіка - калектыву УУС прадставілі новага начальніка. Пасада пуставала крыху больш за два месяцы пасля смерці Сяргея Барвянкова. Наколькі нам вядома, некалькі чалавек, якім прапаноўвалі гэтую пасаду адмаўляліся ад прызначэння. Усё ж такі, служба ў Оршы не самая простая.
У выніку, ў Оршу прызначылі палкоўніка Дзмітрыя Аляксандравіча Барадаўка. Яму 41 год, родам з Чашніцкага раёна дзе і працаваў на розных пасадах. Некаторы час узначальваў РАУС сваёй малой радзімы і суседні Лепельскі РАУС. Апошнім часама узначальваў Кастрычніцкі аддзел міліцыі Віцебска.