Адна з жанчын у Воршы зняла на відэа ўмовы, у якіх знаходзяцца пацыенты неўралгічнага аддзялення. Яна адзначыла, што рукамыйнікаў у палатах для пацыентаў няма, у праём не праязджае нават падлеткавы інвалідны вазок, а прыбіральні для медычнага персаналу і пацыентаў розныя, і параўнанне зусім не ў карысць пацыенцкай.
Відэа ўжо нарабіла шуму ў інтэрнэце, яго можна паглядзець адразу на некалькіх старонках, а мы пакажам на здымках некаторыя эпізоды, і не самыя страшныя.
Аршанцы спадзяюцца, што паказ праблемных зонаў лякарні Сямашкі дапаможа выправіць становішча і палепшыць умовы для пацыентаў лякарні.