Раней мы ўжо пісалі пра суд над прадпрыемствам "Радуньскае" за перавышэнне коштаў дазволеных уладамі. Але пад суд можна патрапіць і за заніжэнне коштаў. У красавіку быў асуджаны намеснік дырэктара па камерцыі "Цяплічнага" Максім Касцюковіч. Ён працаваў на гэтай пасадзе з 2015 года і, як аказалася на судзе, праслухоўваўся. Прынамсі, вынікі праслухоўвання размоваў Касцюковіча і сталі асновай абвінавачання. Прынамсі, менавіта з праслухоўкі стала вядома, што аднойчы Касцюковіч занізіў кошт на замарожаную прадукцыю з 1,35 рубля да 55 капеек за кілаграмаў. Пры гэтым дырэктар прадпрыемства, які таксама падпісаў дакумант з коштам "проста не ўнікаў" у тое, што падпісвае.
Агулам - па версіі следства і суда - заніжэннямі коштаў намеснік дырэктара нанес шкоду прадпрыемству на 212 458 рублёў з капейкамі. За гэта Касцюковіч атрымаў 2 гады хатняй хіміі, абавязак кампенсаваць налічаную суму і велізарную дзяржаўную пошліну больш чым у 10 з паловай тысяч рублёў.