Выканкам паведаміў, што мае намер вырашыць адну з самых старых і раздражняючых праблемаў аршанскіх дарогаў. А канкрэтна - вуліцы Леніна. На Леніна вельмі шмат светлафораў (ледзь не кожнае другое скрыжаванне) і працуюць яны кожны сам па сабе. У выніку праехаўшы адзін светлафор на зялёнае святло, на другім светлафоры машына, хутчэй за ўсё, патрпіць на чырвонае і будзе стаяць. Гэта не проста раздражняе, але і трошкі шкодзіць экалогіі горада - машына стартуе з нізкіх перадачаў, а на нізкіх перадачах спальваецца больш бензіна ды атрымліваецца больш выхлапаў.
І хаця для многіх аўтамабілістаў гэта праблема, раней выканкам не збіраўся яе вырашаць. Нарэшце, аршанскія чыноўнікі возьмуцца стварыць так званую "Зялёную хвалю". Гэта сінхранізацыя светлафораў пры якой, калі ехаць з дазвоенай хуткасцю, то будзеш на кожным светлафоры патрапляць на зялёны колер. Больш за тое, на сінхранізацыю светлафораў ужо выдзеленыя грошы і яна павінна запрацаваць да канца года. Сістэма будзе працаваць на вуліцах Леніна і Міра.