Некалькі цягнікоў будуць адмененыя або зменяць расклад сёння і ў бліжэйшыя дні. Звязана гэта з рамонтам пешаходнага маста ў Барысаве.
У прыватнасці сённч адмяняецца "Штадлер" на Мінск, які адыходзіць каля 15 гадзіны. Прэс-служба МУС паведамляе, што гэты самы цягнік не паедзе яшчэ і 21, 22 траўня. А таксама 24, 25, 26 чэрвеня. Іншыя цягнікі ў Оршу і з Оршы ў гэтыя самыя дні будуць карэктаваць свой расклад, таму лепш правяраць расклад транпарту.