18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Сякера будзе топам

29.05.2024 16:20

919 праглядаў, 0 каментароў

Падобна на тое, што візіт Лукашэнкі ў Оршы, нарэшце, стане вялікім інфармацыйным повадам

Сёння - 29 траўня - Аляксандар Лукашэнка наведвае Оршу, у прыватнасці завод "Легмаш". Калі звычайна візіты Лукашэнкі мала абмяркоўваюцца, то гэты, бачна, з'явіцца ў трэндах. Што праўда, галоўны інфармацыйны повад будзе звязаны не з палітычнымі заявамі - палітычныя заявы ад Лукашэнкі даўно не ў трэндзе. Галоўным героем абмеркаванняў, вангуем, стане сякера. Для таго, каб у Беларусі зрабілі першыя сякеры ўладам давялося аб'ядноўваць намаганні двух "прамысловых гігантаў" - паведамляе "Пул Першага": кіруючай кампаніі "Гарызонт" і "Мінскага трактарнага завода". Супольнымі намаганнямі яны змаглі распрацаваць узор сякеры, які і быў прадэманстраваны Лукашэнку на Легмашы.

Але гэта яшчэ не ўся гігантаманія вакол вынаходніцтва сякеры. Цяпер на "Легмашы" павінны наладзіць масавы выпуск сякераў. І, каб усё атрымалася, кантраляваць працэс запуска вытворчасці будзе ажно Камітэт дзяржаўнага кантролю. Прадказваем у бліжэйшы час з'яўленне мемаў у сеціве на тэму вынаходніцтва сякеры "прамысловымі гігантамі" і кантроль за яе лёсам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сякера будзе топам

Падобна на тое, што візіт Лукашэнкі ў Оршы, нарэшце, стане вялікім інфармацыйным повадам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение