"Экамол", які прадстаўляе Аршанскі раён, на сваім полі прымаў клуб "Прамень" з Гарадка. Нягледзячы на свой стадыён, "Экамол" не здолеў нічога супрацьпаставіць "Промню", параза 0:6. У гэтым жа туры быў зафіксаваны такі ж самы лік, з якім дубровенскае "Дняпро" разграміла "Дынама" з Лёзна.
Дубровенцы і ўзначальваюць табліцу - пасля 9 матчаў у іх 19 пунктаў, далей ідзе "Будаўнік" (Сянно) - 18 пунктаў пасля 10 матчаў. Тройку замыкае віцебскі "Газавік", які пасля 9 матчаў набраў 17 балаў. "Экамол" займае 4-ты радок сярод 8-мі камандаў. У 10 паядынках клуб з Аршанскага раёна сабраў 13 пунктаў.
Раней у чэмпіянаце Віцебскай вобласці брала ўдзел і "Орша-2", аднак пасля першага кола яна знялася з чэмпіянату, таму ўсе паядынкі з удзелам аршанцаў ануляваныя.