"Орша" і "Жлобін" спрачаюцца за першынство ў зоне "А". Перад заключным турам наша каманда ачольвае табліцу з 55 пунктамі. "Жлобін" мае 53. Паколькі абодва клубы ўжо забяспечылі сабе месца ў фінальным этапе, жлобінскі паядынак набывае вялікае значэнне, бо балы паміж камандамі-пераможцамі адной зоны ідуць у залік фінальнага этапу.
Крыху статыстыкі папярэдніх гадоў. У 2011 годзе аршанцы прайгралі дома 1:3 і ў гасцях 1:4. У 2012 была непрыемная хатняя параза 0:3 і параза ў гасцях 0:4. 7 ліпеня 2013 года аршанцы чарговы раз саступілі жлобінцам, на гэты раз перавага клуба з поўдня краіны была невялікай - 2:3. Нарэшце, 20 кастрычніка "Орша" пераканаўча выйграла 3:1. У першым коле чэмпіянату-2014 "Орша" разграміла апанентаў 3:0. Галы забівалі Кітаёў, Данілкоў і Лужанкоў.
Матч "Жлобін" - "Орша" адбудзецца 20 верасня на жлобінскім стадыёне "Лакаматыў". Пачатак а 15:00. Наш сайт зладзіць анлайн-трансляцыю сустрэчы.