06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Забойства - не па хрысціянску

28.10.2013 12:46

3225 праглядаў, 0 каментароў

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання - рэлігійны (відэа) - паводле ПЦ "Вясна"

Трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” - рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”. Пра смяротнае пакаранне с пункту гледжання хрысціянскай этыкі разважаюць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У фільме скарыстаныя кадры з 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музею генацыду (Вільня), а таксама з камеры смяротнікаў у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Таксама цытуецца пасланне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання: “Пакаранне смерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец для злачынцы задумацца над сваімі правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасць”.

Гэты фільм быў прэзентаваны на 3-м Беларускім праваабарончым форуме, які праходзіць зараз у Вільні на панэлі супраць смяротнага пакарання і быў з цікаўнасцю сустрэты яго ўдзельнікамі. Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў паведаміў, што “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” , - гэта вынік супольнай працы дакументалістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе з фільма “Прычына смерці - прочырк”, прысвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных смерцю."

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Забойства - не па хрысціянску

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання - рэлігійны (відэа) - паводле ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение