Сёння - 18 чэрвеня - на цэнтральнай плошчы распачаў працаваць перасоўны рэстаран Мак.бай. Фактычна гэта брэндавы фут-трак, які зараз з мэтай пі-ару катаецца па краіне і ў кожным горадзе спыняецца прыблізна на два тыдні. Ужо з раніцы ў рабочы дзень, у рабочы час аршанцы праявілі інтарэс да гэтага рэстарану. З'явілася нават не малая чарга, якая расцягнулася метраў на сто.
Паспрыялі ажыятажу і мясцовыя ўлады, якія са, здавалася б, шэраговай камерцыйнай падзеі зрабілі падзею агульнагарадской важнасці. Намеснік старшыні выканкаму Сяргей Пац, нават, перарэзаў стужку перад адкрыццём фут-трака. Хаця ў горадзе ён будзе ўсяго толькі да 2 ліпеня. А аддзел культуры на адкрыццё арганізаваў выступ дзіцячага танцавальнага калектыву.