Толькі сёння пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы інфармацыі. хаця пра тое што ў пятніцу ў наш раён прыязжае Лукашэнка ў горадзе гаварылі даволі даўно. За некалькі тыдняў да візіту на добраўпарадкаванне Арэхаўска накіроўваліся рабочыя з розных прадпрыемстваў, у тым ліку, з чыгункі і ільнокамбінату.
Асноўная тэма візіту - развіццё ільногаліны. Плануецца што прэзідэнт наведае ў Арэхаўску ільнозавод, а пасля ў Оршы ільнокамбінат.