Аршанцы знаходзяцца на 10-м месцы, а іхны найбліжэйшы супернік — на 16-м. Летась слонімцы перагулялі аршанцаў у абодвух матчах, як у сябе ў Слоніме, так і ў нас у Воршы.
Новы паядынак чакаецца 7 ліпеня, а 15-й гадзіне на гарадскім стадыёне. У прадмове да гульні блог «Радыё Аршыца» прыгадаў, як 50 і 40 гадоў таму адпаведна ў гэты самы дзень, 7 ліпеня адбываліся сустрэчы «Старту» з бараньскім «Тэмпам», зацятыя дэрбі і ў тыя разы былі адметнымі.
Што тычыцца слонімцаў, то сустрэча ў нядзелю стане ўжо 35-м спатканнем клубаў у афіцыйных матчах. Першае адбылося яшчэ ў 1987-м годзе. Пакуль перавага на баку слонімскай дружыны, аршанцы перамаглі яе 13 разоў, а ў 17 двубоях зазналі паразы.
Перад новай сустрэчай каманда Мікалая Кітаёва выглядае больш моцнай, а публіка будзе чакаць ад яе толькі вікторыі і трох пунткаў.