Пра вызваленне Рыгора Кастусёва паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык. Вядома, што ў старшыні зліквідаванай партыі БНФ вялікія праблемы са здароўем: ён перанёс за кратамі ковід і інфаркт. Больш за тое — у СІЗА ў яго знайшлі анкалагічную хваробу.
Агулам праваабаронцы паведамілі пра чатырох палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю па амністыі.
Сярод іх — дзве жанчыны і двое мужчынаў. Імёны трох вязняў пакуль не паведамляюцца ў мэтах бяспекі.