Футбольны клуб «Ворша» не прагульвае нікому ўжо звыш двух месяцаў. Апошняй паразай стала сустрэча з «Маладэчнай», у якой блакітна-чорныя саступілі 0:2. Наступныя 9 паядынкаў, з іх 8 у першынстве і 1 у кубку, завяршаліся для аршанцаў лепей, 4 перамогі і 5 нічыіх.
Але на гэты раз супернік вельмі сур’ёзны. У 1/16 фіналу Кубку Беларусі аршанцы на Гарадскім стадыёне прымуць дзяржынскі «Арсенал». Праціўнікі раней гулялі з «Воршай» у Першай лізе, а цяпер выступаюць у Вышняй, прычым займаюць там высокае 8-е месца.
Аршанцам было вельмі няпроста, але, па-першае, стартаўцы здаўна славяцца як каманда, якая не баіцца мацнейшых за сябе, а часта гуляе з імі лепей, чым з роўнымі. Па-другое, вялікіх задач перад клубам у чэмпіянаце не стаіць, таму эканоміць сілы ў кубку аршанцы не будуць. Тым болей можна спраўдзіць свае сілу і адвагу на фоне суперніка з эліты. Па-трэцяе, каманда Мікалая Кітаёва зараз у выдатнай форме, таму варта спадзявацца на сапраўдны і якасны двубой.
Дзеля праходу ў наступны этап аршанцам трэба прынесці сюрпрыз, бо статыстыка супрацьстаяння з гэтым праціўнікам гаворыць за койданаўцаў. Ні ў адным з 7 папярэдніх матчаў «Ворша» не здолела перамагчы і ўсяго адзін паядынак звяла ўнічыю. Ці будзе сюрпрыз аршанскім заўзятарам?
Даведаемся 14 ліпеня на Гарадскім стадыёне. Старт кубкавай сустрэчы, а 15-й гадзіне.